Бюджет прожиточного минимума (БПМ) по состоянию на 01.08.2021 составляет 283 руб.46коп.
Отделение дневного пребывания для инвалидов в г. БЕРЕЗОВКА
Отделение дневного пребывания для инвалидов в г. ЛИДА
:: ::

НОВОСТИ И СОБЫТИЯ

Когда: 28 июля 2021 в 12:00

С ДОБРОМ В СЕРДЦЕ

«С добром в сердце» - пад такой назвай была арганізавана ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея сустрэча з вядомым і таленавітым культарганізатарам, артыстычным чалавекам, якога часта можна ўбачыць у якасці вядучага на шматлікіх гарадскіх і раённых мерапрыемствах, культурных пляцоўках. Так, лідчане напэўна здагадаліся: чарговым госцем праекта «Передай добро по кругу» стала Вольга Мікша. Дадзенае мерапрыемства, як і іншыя, што праходзілі мінулы раз урамках праекта, арганізавана сумесна з ДУ «Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліда. Акрамя арганiзатараў праекта на мерапрыемстве прысутнiчалi члены АА «БелТIЗ» па Лiдскаму раёну.

Госця падзялілася з прысутнымі цікавымі і яскравымі момантамі са свайго жыцця, якія запомніліся яшчэ з дзяцінства, расказала пра сваю сям'ю. Акрамя таго, што Вольга ўдала выконвае песенныя нумары, яна прызналася, што піша вершы. Некаторыя з іх са свайго арсенала яна, безумоўна, зачытала. Сустрэча, якая хоць і прайшла хутка, але пакінула цёплыню і дабрыню ў сэрцы, перададзеныя ад Вольгі. Прысутныя змаглі штосьці падкрэсліць для сябе, задумацца над паўсядзённым жыццём, над праблемамі, якія парой з'яўляюцца лёсавызначальнымі. Але ж, як запэўніла Вольга, ва ўсім можна знайсці выхад і вырашэнні. І залежыць ад кожнага з нас саміх. Галоўнае - быць з дабром у сэрцы...


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел НОВОСТИ И СОБЫТИЯ